BE RU EN

Перад затрыманнем Саакашвілі запісаў відэа

  • 1.10.2021, 21:50

Таксама экс-прэзідэнт Грузіі прадставіў сваю новую жонку.

Таксама экс-прэзідэнт Грузіі прадставіў сваю новую жонку.

Перад уездам у Грузію Міхаіл Саакашвілі запісаў відэа, у якім прадставіў сваю жонку - украінку Лізу Ясько. Відэа апублікаванае на старонцы Лізы ў Фэйсбуку.

«Мы запісалі гэта відэа да выезду Міхаіла ў Грузію. Пра тое, што мы разам. Пра тое, што любім і падтрымліваем адзін аднаго. Любоў і барацьба за дзяржаву - гэта самая высакародная справа! Я падтрымліваю яго барацьбу. Таму што толькі сапраўдныя змагары з такім вялікім сэрцам і любоўю да краіны могуць змяніць свет! Толькі такія, як Міша, гатовыя рызыкаваць за сваю радзіму. Я яго цалкам падтрымліваю, таму што сама зрабіла б гэтак жа, за Украіну» - дадала яна ў каментарах да відэа.

Нагадаем, сёння ў Грузіі затрымалі Міхаіла Саакашвілі, экс-прэзідэнта Грузіі, які прыляцеў туды для ўдзелу ў муніцыпальных выбарах.

Апошнія навіны