BE RU EN

У разгар 4-й хвалі COVID-19 улады Гомеля ўстурбаваныя рамонтам помніка Леніну

  • 13.10.2021, 11:26

На рамонт помніка плануюць выдаткаваць амаль $14 тысяч.

У плане закупак, апублікаваным Гомельскім гарвыканкамам, сярод іншых ёсць выбар падраднай арганізацыі на выкананне рамонту помніка Леніну, размешчанага ў скверы каля кінатэатра «Мір», піша тэлеграм-канал «Флагшток».

Новая магутная хваля каранавіруса ў краіне і горадзе не перашкодзіла 7 кастрычніка зацвердзіць план закупак, пакінуўшы гэты пункт.

У той час, як у галіне абвяшчаюць зборы сродкаў на кіслародныя ўстаноўкі, на рамонт помніка бальшавіку плануюць выдаткаваць 34305,45 рублёў (амаль $14 тысяч) бюджэтных сродкаў Гомеля і сродкаў пазабюджэтных фондаў.

Апошнія навіны