У Беластоку да генеральнага консульства Беларусі выйшлі на акцыю салідарнасці
- 16.10.2021, 20:22
Дыяспары дзейнічаюць.
- 16 кастрычніка беларуская дыяспара ў Беластоку разам з дыяспарамі з Вільні, Тбілісі, Быдгошча, Уроцлава, Шчэціна, Гданьска, Варшавы і Стакгольма правяла акцыю ў падтрымку беларускіх палітвязняў, піша тэлеграм-канал «Баста!».
Блізу 50 чалавек з бел-чырвона-белымі сцягамі, партрэтамі забітых і палітвязняў сабраліся на мітынг ля Генеральнага консульства Беларусі.