Прадстаўнікі ЦВК Беларусі не былі ў якасці назіральнікаў на выбарах у Грузіі
- 2.10.2021, 21:11
Гэта адбылося дзякуючы абвестцы ў СМІ і пратэстам беларусаў Грузіі.
Прадстаўнікі ЦВК Беларусі не былі ў якасці назіральнікаў на мясцовых выбарах у Грузіі, піша тэлеграм-канал «Баста!».
- Дзякуй усім беларусам Грузіі за тое, што закраналі гэтае пытанне, мясцовым праваабарончым арганізацыям - за падтрымку і салідарнасць у развіцці парадку дня, а вольнай прэсе - за асвятленне гэтай тэмы, - паведамляюць беларусы Грузіі.
Нагадаем, раней з'явілася інфармацыя, што назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Грузіі будзе Лідзія Ярмошына. Аднак пасля розгаласу ў СМІ ЦВК Беларусі заявіла, што яна не паедзе.