BE RU EN

У Менску скасавалі канцэрт расейскага рэпера Баста

  • 5.10.2021, 20:55

Да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі

Канцэрт расейскага выканаўца Басты, які павінен быў адбыцца 9 кастрычніка, скасаваны. Такая пастанова прынятая ўпраўленнем культуры Менгарвыканкама, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Як удакладніў начальнік упраўлення культуры Менгарвыканкама Віталь Брэль, пастанова прынятая для мінімізацыі рызыкі ўзнікнення і распаўсюджвання COVID-19. Канцэрт скасаваны да стабілізацыі эпідэміялагічнай сітуацыі.

Ва ўпраўленні таксама нагадалі, што з улiкам эпідэміялагічнай сітуацыі вызначаны парадак правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а менавіта з выкарыстаннем толькі стацыянарных пасадачных месцаў пры іх запаўненні не больш чым на 50% і рассаджванні гледачоў на адлегласці мінімум 1-1,5 м адзін ад аднаго.

Пры атрыманні пасведчанняў на права арганізацыі і правядзення культурна-відовішчных мерапрыемстваў арганізатары інфармуюцца аб неабходнасці выконваць дзейнае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Арганізатар культурнага мерапрыемства нясе адказнасць за яго адпаведнасць патрабаванням Кодэкса аб культуры i iншых актаў заканадаўства.

Нагадаем, забарона на правядзенне масавых мерапрыемстваў нават на адкрытым паветры уведзеная ў Пінскім раёне.

Апошнія навіны