45 краін-сябраў АЗХЗ прыцягнуць РФ да адказу за атручванне Навальнага
- 5.10.2021, 21:04
У Расеі будзе ўсяго 10 дзён для адказу.
У ходзе правядзення 98 сесіі міжнароднай арганізацыі забароны хімічнай зброі Выканаўчая рада 45 краін паставіць Расеі шэраг пытанняў што да атручвання палітвязня апазіцыянера Аляксея Навальнага.
У адпаведнасці з артыкулам IX Канвенцыі, у Расеі будзе 10 дзён для адказу.
«Неабходна, каб Расея падрабязна апісала крокі, прынятыя для расследавання выкарыстання хімічнай зброі на сваёй тэрыторыі», - гаворыцца ў заяве.
Дэталёвую інфармацыю абяцаюць апублікаваць пазней.