BE RU EN

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines скасавала рэйсы ў Менск

  • 13.11.2021, 22:59

Гэта звязана з сітуацыяй на польска-беларускай мяжы.

Сірыйская авіякампанія Cham Wings Airlines скасавала рэйсы ў Менск праз крызіс на польска-беларускай мяжы.

«Большасць пасажыраў Cham Wings, якія накіроўваюцца ў Менск, з'яўляюцца сірыйцамі, - гаворыцца ў заяве кампаніі. - Цяжка ідэнтыфікаваць пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь у якасці канчатковага пункта прызначэння, і імігрантаў».

Апошнія навіны