BE RU EN

Беларускія сілавікі больш за пяць гадзінаў збівалі курда ў лагеры для мігрантаў

  • 21.11.2021, 12:59

Як хутка лукашыстам пачнуць помсціць?

Гэтае відэа з'явілася ў адным з тэлеграм-чатаў мігрантаў. Яны паведамляюць, што сілавікі збівалі мужчыну больш за пяць гадзінаў.

«На карцінку для ТВ яны паказваюць грамадзянам, як клапоцяцца пра курдаў, як падвозяць ім ежу, а на справе толькі здзекуюцца.

Як думаеце, праз колькі курды пачнуць помсціць за сітуацыю, у якой яны апынуліся? Заставайцеся дома, спыняйце прадпрыемствы. Толькі беларусы могуць развязаць гэтую сітуацыю, адарваўшы сінія пальцы ад трона», – піша з гэтай нагоды тэлеграм-канал БАП(БОР).

Нагадаем, што ўчора ў мігранцкім лагеры на мяжы пачаліся хваляванні.

Апошнія навіны