BE RU EN

Расея вярнула ў Беларусь 21 тону яблыкаў

  • 13.12.2021, 20:38

Садавіна накіроўвалася ў Бранскую вобласць.

Супрацоўнікі Рассельгаснагляду забаранілі ўвоз у Расею 21,3 тоны беларускіх яблыкаў. Садавіна накіроўваліся ў Бранскую вобласць.

Пры праверцы ў фітасанітарным кантрольным пункце Далосцы-1 высветлілася, што частка грузу перамяшчалася без фітасанітарнага сертыфіката. У выніку ўсе яблыкі вярнулі ў Беларусь, паведамляе Рассельгаснагляд.

Апошнія навіны