Расейскі самалёт змяніў курс праз неапазнанае судна
- 13.12.2021, 21:02
На борце знаходзілася больш за 160 пасажыраў.
У Расеі самалёт, які ляцеў з Екацерынбурга ў Сочы, змяніў маршрут, каб не сутыкнуцца з невядомым паветраным суднам. Пра гэта 13 снежня паведаміла прэс-служба Следчага камітэта РФ на афіцыйным сайце.
"Стала вядома, што самалёт адной з расейскіх авіякампаній, які рухаўся з горада Екацерынбург у горад Сочы, вымушана змяніў курс праз неапазнанае паветранае судна", – гаворыцца ў паведамленні.
На борце лайнера знаходзілася больш за 160 чалавек.
Старшыня Следкама Аляксандр Бастрыкін даручыў выканаўцу абавязкаў кіраўніка Заходняй міжрэгіянальнай следчай управы транспарту Паўлу Выменцу дакласці пра акалічнасці гэтага інцыдэнту, паведамляе прэс-служба.
Выданне "АіФ" піша, што няштатная сітуацыя адбылася ў небе за 50 км ад берагу. Самалёт "Уральскіх авіяліній" скарэктаваў свой курс над Чорным морам, калі ў небе з'явілася іншае неапазнанае судна, а пасля змены курсу борт шчасна прызямліўся ў аэрапорце Сочы, піша выданне.