BE RU EN

Лукашэнка заявіў пра планы стварыць з Пуціным новы «Савецкі Саюз»

  • 13.12.2021, 21:26

Узурпатар заявіў, што хаўрус Расеі і Беларусі будзе больш магутны, чым Еўразвяз.

Пра гэта Таракан заявіў тэлерадыёкампаніі TRT, вытрымкі публікуе БелТА.

«Гэты саюз (Расеі і Беларусі – рэд.) будзе больш прасунутым і стабільным», – сказаў Лукашэнка.

Ён растлумачыў, што пры стварэнні гэтага хаўрусу возьмуць да ўвагі ўсе памылкі Еўразвязу і возьмуць на ўзбраенне станоўчы досвед еўрапейцаў. Лукашэнка таксама згадаў пра Савецкі Саюз.

«Мы ж выйшлі з адзінай дзяржавы – з Савецкага Саюза. І мы шмат ужо там паспрабавалі», – сказаў ён.

Лукашэнка дадаў, што пры стварэнні хаўрусу Расеі і Беларусі трэба пакінуць станоўчае з савецкага мінулага. Паводле ягоных словаў, гэта зробіць новае аб'яднанне больш магутным, прадуманым і развітым.

Гаворачы пра тэрміны стварэння саюза Расеі і Беларусі Лукашэнка адзначыў, што ён з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным не ставяць перад сабой ніякіх тэрмінаў – 2025, 2030 ці які год. «Мы будзем ісці крок за крокам, развязваючы праблемы», – рэзюмаваў ён.

Апошнія навіны