BE RU EN

У Крамлі і «Газпраме» пракаментавалі спыненне паставак газу ў Нямеччыну па газаправодзе «Ямал-Еўропа»

  • 21.12.2021, 19:10

Пяскоў назваў сітуацыю «камерцыйнай гісторыяй».

У Крамлі заявілі, што прыпыненне паставак газу ў Нямеччыну праз газаправод «Ямал-Еўропа» і перавод яго ў рэверс не звязанае з запаўненнем другой ніткі Паўночнай плыні-2, а з'яўляецца выключна «камерцыйнай гісторыяй». Пра гэта распавёў прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў, паведамляе «Интерфакс».

Пры гэтым за дэталямі ён накіраваў журналістаў у «Газпром»: «Аб канкрэтных прычынах трэба задаваць пытанне «Газпрому». Ніякай тут сувязі няма», – сказаў Пяскоў.

У «Газпроме» пракаментавалі сітуацыю і заявілі, што «ўсё згодна з планам».

«У нас абавязанні перад кліентамі ў пастаўках газу. Мы іх вылічаем у адпаведнасці з заяўкамі. А як, па якіх кірунках - гэта наша ўнутраная кухня. Мы выконваем свае абавязанні перад спажыўцамі, перад тымі, хто ў нас купіў газ. З гэтым усё згодна з планам», - заявіў The Bell прэс-сакратар старшыні праўлення Газпрама Сяргей Купрыянаў.

Нагадаем, што праз спыненне паставак па газаправодзе Ямал-Еўропа спотавая цана газу ў Еўропе лёгка пераадолела псіхалагічную планку $2000 за тысячу кубічных метраў.

Толькі ўчора ўвечары кошт газу ў Еўропе «прабіў» узровень $1700 за тысячу кубаметраў і замацаваўся.

Газ падаражэў праз чаканні замаразкаў, а таксама праз недастатковую генерацыю энэргіі альтэрнатыўнымі крыніцамі энэргіі.

Бягучы ўзровень запасаў газу ў сховішчах Еўропы дасягнуў адзнакі 59,57% ад іх максімальнай умяшчальнасці - гэта на 16,3 працэнтнага пункта ніжэй за сярэдняе значэнне за апошнія пяць гадоў.

Апошнія навіны