Названы дзейсны спосаб засцерагчыся ад заражэння каранавірусам
- 13.02.2021, 21:59
Даследчыкі Цэнтраў кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША правялі эксперымент.
Даследчыкі Цэнтраў кантролю і прафілактыкі захворванняў ЗША высветлілі, што адначасовае нашэнне дзвюх масак памяншае рызыку заражэнняў каранавірусам як іншых людзей, так і абараняе самога носьбіта з эфектыўнасцю да 80-90%. Аб ацэнцы розных спосабаў засцерагчыся ад інфекцыі паведамляецца на сайце арганізацыі, піша lenta.ru.
У часе доследу навукоўцы праверылі некалькі варыянтаў нашэння масак і тое, як эфектыўна яны затрымліваюць вірусныя часцінкі пры кашлі. Былі ацэненыя такія камбінацыі, як адна маска ў тры столкі для медыцынскіх працэдур, адна тканкавая маска ў тры столкі і тканкавая маска ў тры столкі, якая засланяе медыцынскую маску. Акрамя таго, выяўлялася эфектыўнасць у затрымліванні аэразоляў, што выдзяляюцца падчас дыхання, пры гэтым правяраліся і такія канфігурацыі, як падвойная маска або маска з завязанымі вочапкамі для вушэй (спрыяе шчыльнаму прыляганню маскі да твару - заўвага).
Для імітацыі кашлю і дыхання выкарыстоўваліся эластамерныя мадэлі галавы, якія гралі ролю крыніцы аэразоляў ды іх прыймальніка. Адна галава была забяспечаная муштуком, праз які выходзілі аэразолі. Для кожнага варыянту нашэння масак выконваліся тры 15-хвілінныя спробы.
Вынікі першага эксперыменту паказалі, што адна маска для медыцынскіх працэдур без завязаных петляў блакавала 42 адсоткі аэразольных часцінак, а адна тканкавая маска блакавала 44,3%. Камбінацыя тканкавай маскі, якая засланяе лекавую маску (падвойная маска), блакавала 92,5 адсоткі часцінак. У другім эксперыменце падвойная маска памяншала ўздзеянне на чалавека, які стаяў побач без маскі, на 82,2 адсоткі, а маска з завязанымі вочапкамі - на 69,2%.
Калі ж крыніца не насіла маску, а чалавек, які падпадаў пад уздзеянне, насіў падвойную маску, то такая камбінацыя забяспечвала 83% аховы. У выпадку з завязанымі вочапкамі ўздзеянне памяншалася на 64,5%. Калі ж абодва чалавекі носяць падвойную маску або маску з завязанымі вочапкамі, то ахова дасягала ўзроўню 96,4 і 95,9 адсоткі адпаведна.
Навукоўцы дадалі, што вынікі даследавання маюць пэўныя абмежаванні. Па-першае, іх нельга распаўсюджваць на дзяцей з маленькім тварам або на мужчын, якія носяць бараду. Па-другое, у рэальных варунках дзейснасць кожнага варыянту нашэння можа быць іншай.