Што адбылося з валютай у Беларусі?
- 21.02.2021, 11:21
Рубель здаў па ўсіх кірунках.
Мінулы працоўны тыдзень (15–19 лютага) зафіксаваў на Беларускай валютна-фондавай біржы рост усіх пяці замежных валютаў, за якімі назіраюць Naviny.by.
Вось, колькі яны дадалі за пяцідзёнку:
еўра – 0,0035 пункта (з 3,1355 да 3,139 беларускага рубля);
даляр – 0,0031 пункта (з 2,5886 да 2,5917 беларускага рубля);
расейскі рубель – на 0,0098 пункта (з 3,4964 да 3,5062 беларускага рубля за 100 расейскіх);
злоты – 0,0411 пункта (з 6,9625 да 7,0036 беларускага рубля за 10 злотых).
грыўна – 0,0177 пункта (з 9,2957 да 9,3134 беларускага рубля за 100 грыўняў).
Нагадаем, біржавы курс даляра за 2020 год – вырас на 22,59%, а сярэдні курс гатоўкавага даляра ўмацаваўся на 23,94%.