BE RU EN

The NYT: Ізраіль употай закупіў для Сірыі расейскую вакцыну ў абмен на сваю палонніцу

  • 21.02.2021, 17:04

Ізраільскі ўрад устрымліваецца ад каментароў.

Улады Ізраіля таемна закупілі расейскую вакцыну ад каранавіруса «Спадарожнік V», каб абмяняць яе на сваю грамадзянку, якую ўтрымлівала Сірыя. Пра гэта 20 лютага паведаміла выданне The New York Times, спасылаючыся на крыніцы, піша «Гордон».

На гэтым тыдні Сірыя аддала ўладам Ізраіля іх грамадзянку, затрыманую за незаконнае перасячэнне мяжы. Афіцыйна яе абмянялі на двух сірыйскіх пастухоў, затрыманых Ізраілем.

Аднак, са слоў крыніцы, блізкага да працэсу абмену, для вызвалення жанчыны Ізраіль пагадзіўся закупіць нераскрытую колькасць расейскай вакцыны супраць каранавіруса для Сірыі.

Як адзначае выданне, урад Ізраіля адмовіўся пракаментаваць гэтую магчымую ўгоду. Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху ў адказе на гэтае ж пытанне ўхіліўся ад адказу, сказаўшы толькі, што ізраільскія вакцыны не адпраўляюцца ў Сірыю.

Апошнія навіны