Навукоўцы здолелі «пагаварыць» са спячымі людзьмі ў іх снах
- 21.02.2021, 18:08
Працуе такі механізм толькі ў рэдкім стане ўсвядомленага сну.
Міжнародная група навукоўцаў правяла эксперымент, у рамках якога змагла паспяхова «паразмаўляць» са спячымі людзьмі ў іх снах. Але, як адзначае «Популярная механика», працуе такі механізм толькі ў рэдкім стане ўсвядомленага сну.
«Мы выявілі, што людзі, якія знаходзяцца ў фазе хуткага сну, могуць узаемадзейнічаць з эксперыментатарам і гутарыць у рэжыме рэальнага часу. Мы таксама паказалі, што людзі ў сне здольныя разумець пытанні, удзельнічаць у аперацыях з рабочай памяццю і даваць адказы», - пішуць даследнікі.
Свядомы сон - гэта стан, у якім чалавек разумее, што спіць. Часам ён можа кантраляваць ход сну, змяняючы асяроддзе або персанажаў.
Цяпер жа даследнікі з чатырох універсітэтаў незалежна адзін ад аднаго спрабавалі пагутарыць са спячымі людзьмі. Зрабіць гэта цяжка нават з тымі, хто часта знаходзіцца ў стане ўсвядомленага сну, таму навукоўцы наважылі аб'яднаць вынікі ў адзін артыкул.
У артыкуле гаворыцца, што некаторыя ўдзельнікі маглі адказваць на пытанні тыпу «так» або «не», адрозніваць гукі падчас сну і нават правесці элементарныя вылічэнні. Замест таго, каб казаць, спячыя давалі адказы рухам вачэй або мімікай.
Прачнуўшыся, адзін удзельнік апісаў паведамленні ад эксперыментатараў; «Як апавядальнік фільма». Іншаму снілася, што яны знаходзяцца ў пакоі з мігатлівым святлом, і ён сказаў: «Я пазнаў у гэтым код азбукі Морзэ».
Варта адзначыць, што адказаць на пытанні навукоўцаў змаглі ўсяго 40% добраахвотнікаў. Больш за тое, палова адказаў была няправільнай або занадта нескладнай для ацэнкі.