Amnesty International патрабуе ад беларускіх уладаў вызваліць палітвязняў
- 21.03.2021, 17:50
Менск заклікалі выконваць міжнародныя абавязацельствы.
У супольным звароце 11 міжнародных праваабарончых арганізацый таксама змяшчаецца патрабаванне выконваць абавязацельствы міжнародных пагадненняў, удзельніцай якіх з'яўляецца Беларусь, піша «Салiдарнасць».
Праваабаронцы патрабуюць спыніць пераслед праваабаронцаў і грамадзянскіх актывістаў і вызваліць палітычных зняволеных.
У зняволенні знаходзяцца шасцёра праваабаронцаў: двое супрацоўнікаў «Офіса правоў людзей з інваліднасцю» і чацвёра супрацоўнікаў «Вясны».
Вы можаце напісаць ліст праваабаронцам-палітвязнем і падзякаваць ім за іх смелую працу. Вось іх імёны: Марфа Рабкова, Андрэй Чапюк, Таццяна Ласіца, Леанід Судаленка, Сяргей Драздоўскі і Алег Граблеўскі.