BE RU EN

У Ізраілі пачалі чацвёрты этап выхаду з карантыну

  • 21.03.2021, 19:31

Што дазволілі.

У Ізраілі сёння, 21 сакавіка, пачаўся чацвёрты этап змякчэння карантыну. Ён прадугледжвае правядзенне акцый на вольным паветры з істотнай колькасцю ўдзельнікаў.

Пра гэта паведамляе Newsru.co.il.

У рамках змякчэння дазволеная дзейнасць басэйнаў, кірмашоў і розных турыстычных забаў. Таксама ў рамках "зялёнага" стандарту дазволеныя кірмашы ў будынках.

Дапускаецца правядзенне акцый з сядзячымі месцамі без ежы і напояў. У закрытых памяшканнях да 5 тысяч месцаў можна запаўняць 75% месцаў або не больш за 1000 чалавек, больш за 5 тысяч месцаў - да 30% месцаў або не больш за 3000 чалавек. На адкрытых пляцоўках да 10 тысяч месцаў можна запаўняць 75% месцаў, але не больш за 3 тысячы чалавек, больш за 10 тысяч месцаў - да 30% месцаў, але не больш за 5000 месцаў.

Знятая забарона на правядзенне кірмашоў у гандлёвых цэнтрах. Могуць усталёўваўцца шапікі на тэрыторыі гандлёвых цэнтраў.

На турыстычных аб'ектах "фіялетавага" стандарту дзейнічае абмежаванне 15 квадратных мэтраў для аднаго чалавека.

Акрамя гэтага, урад скасаваў квоту на дзённае прыманне пасажыраў у аэрапорце Бэн-Гурыён, раней дзейную ў памеры 3 тысяч пасажыраў. Цяпер прапускная здольнасць будзе вызначаная з улікам неабходнасці захоўваць дыстанцыю паміж людзьмі і праводзіць тэставанне на каранавірус.

Апошнія навіны