МЗС Чэхіі паставіў Расеі ўльтыматум
- 21.04.2021, 20:36
У Масквы ёсць час да 12:00 чацвярга.
Чэхія зраўняе колькасць супрацоўнікаў расейскай амбасады з колькасцю чэшскіх дыпламатаў у Маскве, калі да 00:00 чацвярга, 22 красавіка, Масква не выканае выстаўленыя ёй умовы.
Пра гэта, як паведамляе выданне iDNES, заявіў міністр замежных спраў Чэхіі Якуб Кулханек, распавядаючы пра вынікі выкліку ў МЗС амбасадара Расеі Аляксандра Змееўскага.
«Расейская Федэрацыя павінна да паўдня заўтрашняга дня дазволіць вяртанне ўсіх высланых дыпламатаў у чэшскую амбасаду ў Маскве», - сказаў Кулханек.