BE RU EN

Прадстаўнік прэзідэнта Польшчы абмеркаваў сітуацыю з палякамі ў Беларусі з Дзярждэпам ЗША

  • 9.04.2021, 21:32

Раней Польшча анансавала санкцыі за пераслед палякаў у Беларусі.

Дзяржаўны сакратар канцылярыі прэзідэнта Польшчы Кшыштаф Шчэрскі абмеркаваў сітуацыю з палякамі ў Беларусі з дзяржаўным сакратаром ЗША Дэракам Шале, паведамляе «Польскае Радыё».

Шчэрскі паведаміў у Twitter, што гутарка была грунтоўнай і плённай. Акрамя сітуацыі ў Беларусі, палітыкі таксама абмеркавалі бяспеку Украіны і рэгіёну ў сувязі з пагрозай з боку Расеі, пытанне газаправода «Паўночная плынь-2» і ініцыятыву Трохмор’я.

Апошнія навіны