BE RU EN

Вышукваны за дзяржаўную здраду дэпутат вылецеў з Украіны на самалёце алігарха з асяроддзя Лукашэнкі

  • 21.05.2021, 8:17

Звыклы для сябе самалёт Тарас Козак выкарыстоўваць не мог.

МІКАЛАЙ ВАРАБЕЙ

Народны дэпутат Тарас Козак пакінуў Украіну 24 лютага на самалёце, якім карыстаецца беларускі алігарх Мікалай Варабей.

Пра гэта гаворыцца ў расследаванні журналістаў праграмы «Схемы».

Там удакладнілі, што супраць алігарха праз ягоную блізкасць да рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ЕЗ увёў санкцыі.

Спачатку самалёт паляцеў у Менск, затым - у Маскву і да гэтага дня паплечнік народнага дэпутата Віктара Мэдвэдчука не вяртаўся ў Беларусь.

Звыклы для сябе самалёт Козак выкарыстоўваць не мог і знайшоў яму замену - Embraer 650 з бартавым нумарам ОЕ-ITA.

Самалёт рэгулярна базуецца ў Менску, ім карыстаюцца не толькі сем'і Козака ды Мэдвэдчука, але і беларускі алігарх Мікалай Варабей і галоўныя мэнэджэры ягоных кампаній.

Нагадаем, што 11 траўня народным дэпутатам Віктару Мэдвэдчуку і Тарасу Козаку абвясцілі аб падазрэнні. Ім інкрымінуюць учыненне дзяржаўнай здрады і замаху на рабаванне нацыянальных рэсурсаў на часова акупаванай тэрыторыі Крыму. Пячэрскі суд Кіева адправіў пад хатні арышт 24 гадзіны дэпутата Мэдвэдчука.

Апошнія навіны