Працоўных штурхаюць на страйк: На МЗКЦ і «Гродна Азот» - масавыя скарачэнні
- 21.05.2021, 16:00
Працаўнікі распавялі пра сітуацыю на прадпрыемствах.
На МЗКЦ і «Гродна АЗОТ» пачынаюць скарачаць супрацоўнікаў. Кіраўніцтва выкарыстоўвае тыя ж метады - прымушаюць звальняцца, альбо шукаюць, за што звольніць. Але часцей проста не падаўжаюць кантракт без тлумачэння прычын, паведамляе «Рабкор».
Вось што паведамляюць працаўнікі аб сітуацыі на прадпрыемствах.
МЗКЦ:
- Цяпер на МЗКЦ ідзе моцная «аптымізацыя», кіраўніцтва прымушае працоўных выконваць чужыя абавязкі. Збіраюцца скарачаць супрацоўнікаў цэха ЦСІА і аддзела якасці прадукцыі. Усе кіраўнікі перапужаныя за свае працоўныя месцы.
«Гродна АЗОТ»:
- На «Гродна Азот» масавыя звальненні. Без тлумачэння прычын не падаўжаюць кантракты некаторым рабочым. Пакуль звальнення толькі сябры БНП, але сказалі, што ніхто не застрахаваны.