У Лідзе развітваюцца з загінулымі ў Баранавічах лётчыкамі
- 21.05.2021, 11:48
Жыхары горада трэці дзень нясуць кветкі да помніка авіятарам.
У клубе лідскай авіябазы праходзіць цырымонія развітання з загінулымі ў Баранавічах лётчыкамі Андрэем Нічыпарчыкам і Мікітам Куканенкам, паведамляе tut.by.
Цела ў Ліду даставілі 20 траўня спецрэйсам Ан-26.
Жалобная цырымонія ў клубе авіябазы закончыцца аб 11.00. Затым загінулых пахаваюць у Лідзе і Полацку.
Жыхары Ліды трэці дзень нясуць кветкі і лампадкі да гарадскога помніка героям-авіятарам, паведамляе мясцовы тэлеграм-канал.
Нагадаем, 19 траўня ў Баранавічах адбылася катастрофа вайсковага самалёта Лідскай штурмавой авіябазы Як-130. Абодва лётчыкі загінулі. Прычыны таго, што адбылося высвятляюцца. Асноўная версія- адмова сістэмы кіравання. Лётчыкі не паслухаліся каманду кіраўніка палётаў і не сталі катапультавацца, каб адвесці самалёт на невялікі пляц, дзе няма жылых дамоў.