BE RU EN

У «Белавія» праблемы з рэзерваваннем білетаў

  • 21.05.2021, 12:33

Таксама ёсць цяжкасці з рэгістрацыяй на рэйсы авіяперавозчыка.

Сёння на сайце авіякампаніі «Белавія» ўзніклі праблемы з рэзерваваннем білетаў. Таксама з'явілася інфармацыя пра складанасці з рэгістрацыяй на рэйсы авіяперавозчыка. Аб такіх праблемах паведаміла і расейская кампанія «Аэрафлот».

Пры спробе зарэзервавауь квіткі з'яўляецца наступнае паведамленне: «З тэхнічных прычын Ваша рэзерваванне не можа быць створана. Калі ласка, звярніцеся ў службу падтрымкі па тэл. (+375 17) 220-25-55 або Email: bookonline@belavia.by ».

У прэс-службе «Белавія» Onliner пацвердзілі, што ёсць праблемы тэхнічнага характару, паабяцаўшы даць больш падрабязную інфармацыю пазней.

Журналісты таксама звярнуліся ў прэс-службу Нацыянальнага аэрапорта Менск, дзе паведамілі, што адбыўся збой у сістэме рэгістрацыі, якой карыстаецца шэраг авіяперавозчыкаў, у тым ліку «Белавія».

«З-за тэхнічнага збою ў сістэме рэгістрацыі, якой карыстаецца «Белавія», адбыўся глабальны збой. Рэгістрацыя на рэйсы "Белавія" ў Нацыянальным аэрапорце Менск праводзіцца ў ручным рэжыме. Прыносім прабачэнні за нязручнасці», - паведамілі ў прэс-службе.

Апошнія навіны