«Пойдзеш у краму, амаль нічога не набудзеш, а грошай шмат аддасі»
- 21.05.2021, 16:17
Беларусы ў шоку ад росту коштаў.
«Вечерний Бобруйск» пагаварыў з маладой мамай Дзінай.
Дзіна часам сочыць за курсам даляра і агулам за фінансавымі навінамі.
- Глядзім. Жахаемся, вядома.
- Узрушэнні ў эканоміцы неяк уплываюць на вашае жыццё?
- Так, вельмі. Цэны падняліся, і нічога нармалёва не набыць. Пойдзеш у краму, амаль нічога не купіш, а грошай шмат аддасі...
Рост коштаў жанчына звязвае з агульным крызісам у краіне. Кажа, заробкі і дапамогі таксама растуць, але не суразмерна.
- Дапамога паднялося ледзь-ледзь, пенсіі падняліся ледзь-ледзь. Як старым жыць? Ім не зарабіць жа ніяк...
- У чым больш выгадна захоўваць зберажэнні, як думаеце?
- Толькі дома ў сябе. І напэўна ў далярах. Рублі абясцэняцца калі-небудзь.