BE RU EN

Францыя падзеліцца са светам 30 мільёнамі доз вакцыны

  • 21.05.2021, 17:07

Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Эмануэль Макрон.

Францыя да канца 2021 года ў рамках еўрапейскай ініцыятывы падзеліцца са светам 30 мільёнамі доз вакцын ад каранавіруса. Як паведамляе «Еўрапейская праўда», пра гэта заявіў прэзідэнт Эмануэль Макрон.

«Міжнародная надзвычайная сітуацыя ў галіне аховы здароўя прадаўжаецца. У рамках еўрапейскай ініцыятывы Францыя абавязваецца падзяліцца прынамсі 30 млн доз розных вакцын да канца года і падаць дадатковыя фінансы ACT-A (механізм пад эгідай САЗ для даступнасці сродкаў барацьбы з эпідэміяй - заўв. рэд)», - сказаў ён у звароце для Глабальнага саміту ў пытаннях аховы здароўя.

Макрон падкрэсліў, што нельга дапускаць сітуацый, калі вакцына знікае нескарыстанай, тады як у іншых краінах яе бракуе. Ён нагадаў, што Францыя ў ліку першых прадставіла вакцыны для механізму COVAX, якія перадалі ў Афрыку для вакцынацыі прыярытэтных груп.

«У гэтым кантэксце я вітаю ініцыятыву ЗША, анансаваную раней на гэтым тыдні», - дадаў прэзідэнт.

Нагадаем, 21 траўня ЕЗ абвясціў пра намер ахвяраваць не менш за 100 мільёнаў доз вакцын супраць COVID-19 бедным краінам да канца гэтага года.

Апошнія навіны