Навукоўцы зафіксавалі загадкавыя радыёімпульсы ў космасе
- 21.05.2021, 17:27
Радыёўспышкі могуць выдзяляць столькі энэргіі за тысячную долю секунды, колькі Сонца выдзяляе за год.
Навукоўцы вызначылі некалькі галактык, з якіх зыходзілі загадкавыя магутныя радыёўспышкі, піша «УНІАН».
Палюючы за наваколлем хуткіх радыёўсплёскаў, астраномы з дапамогай касмічнага тэлескопа Хабл прасачылі чатыры з іх да чатырох далёкіх галактык.
Як паведамляецца, гэтыя радыёімпульсы знікаюць у імгненне вока, таму даследчыкам цяжка вызначыць, адкуль яны дакладна прыходзяць.
Паводле інфармацыі астраномаў радыёімпульсы могуць выдзяляць столькі энэргіі за тысячную долю секунды, колькі Сонца выдзяляе за год.
Адно з галоўных магчымых тлумачэнняў гэтых каласальных энэргетычных цунамі - моцны выбух маладога магнетара.
Магнетары - гэта нейтронныя зоркі з надзвычай магутнымі магнітнымі палямі.