BE RU EN

Кошт біткойна абрынуўся на $5 тысяч за гадзіну

  • 21.05.2021, 18:16

Кошт першай крыптавалюты рэзка апусціўся да $36,6 тысячы.

Сёння, 21 траўня, курс біткойна за гадзіну абрынуўся на $5 тысяч - да $36,6 тысячы. На 17:45 паводле Менску першая крыптавалюта прадаецца на ўзроўні ў $37,8 тысячы, патаннеўшы за мінулы дзень на 10%.

Рэзкае зніжэнне катыровак адбылося пасля таго, як віцэ-прэм'ер Дзяржаўнай рады КНР Лю Хэ заклікаў зрабіць больш жорсткім рэгуляванне майнінга і крыптатрэйдынга ў краіне.

Апошнія навіны