BE RU EN

Дзевяць чалавек сталі мільярдэрамі дзякуючы COVID-вакцынам

  • 21.05.2021, 20:37

Сукупнае багацце кіраўнікоў BioNTech, Moderna і CanSino Biologics перавысіла $19 мільярдаў.

Вынаходніцтва і распаўсюджванне вакцын ад каранавіруса зрабіла мільярдэрамі дзевяць чалавек. Пра гэта са спасылкай на звесткі няўрадавых арганізацый паведамляе Euronews у пятніцу, 21 траўня.

«Дзевяць новых мільярдэраў маюць сукупнае чыстае багацце сумаю 19,3 мільярда даляраў, дастатковае для таго, каб цалкам вакцынаваць усіх людзей у краінах з нізкім узроўнем даходу 1,3 разы. Між тым, гэтыя краіны атрымалі толькі 0,2 працэнты агульнага аб'ёму паставак вакцын праз велізарны дэфіцыт даступных доз, нягледзячы на тое, што ў іх пражывае 10 адсоткаў насельніцтва планеты», - заявіла People's Vaccine (Народная вакцына), у склад якой уваходзяць дзевяць няўрадавых арганізацый, уключаючы Amnesty International, Oxfam і UNAIDS.

Мільярдэры, якія зарабілі багацце на COVID-вакцынах:

Стэфан Бансель - гендырэктар Moderna ($4,3 млрд)

Угур Сахін - гендырэктар і сузаснавальнік BioNTech ($4 млрд)

Цімаці Спрынгер - імунолаг, інвестар і заснавальнік у Moderna ($2,2 млрд)

Нубар Айефан - кіраўнік Moderna ($1,9 млрд)

Хуан Лопес-Бельмонтэ - кіраўнік кампаніі ROVIm, якая вырабляе і пакуе вакцыны Moderna ($1,8 млрд)

Роберт Лангер - навуковец, заснавальнік і інвестар у Moderna ($1,6 млрд)

Чжу Таа - сузаснавальнік і галоўны навуковы кіраўнік CanSino Biologics ($1,3 млрд)

Эту Дунсю - сузаснавальнік і старэйшы віцэ-прэзідэнт CanSino Biologics ($ 1,2 млрд)

Мао Хуіньхоа - сузаснавальнік і старэйшы віцэ-прэзідэнт CanSino Biologics ($1 млрд).

Яшчэ восем, якія ўжо раней былі мільярдэрамі, павялічылі сваё багацце на 32,2 мільярда даляраў, дзякуючы інвестыцыям у фармацэўтычныя карпарацыі, якія займаюцца вакцынамі ад каранавіруса.

Як падкрэсліла мэнаджар у пытаннях аховы здароўя Oxfam Ганна Марыёт, «гэтыя мільярдэры з'яўляюцца чалавечым тварам велізарнага прыбытку, якія фармацэўтычныя карпарацыі атрымліваюць ад манаполіі».

«Гэтыя вакцыны фінансаваліся за дзяржаўныя сродкі і павінны быць перш за ўсё глабальным грамадскім дабром, а не прыватнай магчымасцю атрымання прыбытку. Нам трэба тэрмінова пакласці канец гэтым манаполіям, каб мы маглі нарошчваць аб'ёмы вытворчасці вакцын, зніжаць цэны і вакцынаваць свет», - падагульніла Марыёт.

Апошнія навіны