Бабруйск далучыўся да акцыі «Стоп Таракан!»
- 29.05.2021, 20:25
Беларусы не спыняцца, пакуль не вызваляць сваіх герояў.
Акцыя «Стоп Таракан!» трывае, піша тэлеграм-канал «Менск разам».
Тэпці можна знайсці паўсюль, як у Бабруйску, так і каля будынку суда ў Першамайскім раёне.
Нагадаем, сёння споўніўся роўна год з моманту незаконнага арышту ў Гародні блогера Сяргея Ціханоўскі.
Беларусы паказваюць Сяргею і яго паплечнікам, што рэвалюцыя трывае і яны не спыняцца, пакуль не вызваляць сваіх герояў.