УЕФА прадставіла 10 найлепшых галоў сезону ў Лізе Еўропы
- 29.05.2021, 21:07
Тры з дзесяці галоў забілі футбалісты «Тотэнхэма».
УЕФА прадставіў топ-10 галоў Лігі Еўропы ў сезоне 2020-2021, розыгрыш якой закончыўся перамогай "Вільярэала". Відэа было апублікаванае на афіцыйнай Twitter-старонцы Лігі Еўропы, піша unian.net.
Дзесяць найлепшых галоў сезону абрала каманда тэхнічных назіральнікаў УЕФА.
У тройку найлепшых увайшлі галы Паўліньё з "Брагі", паўабаронцы "Тотэнхэм" Дэле Алі і нападніка "Рэйнджэрс" Кемара Руфа.