Гішпанія запрасіла замежных турыстаў выратаваць вёскі
- 29.05.2021, 21:19
У многіх вёсках Гішпаніі сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае менш за 12 чалавек на квадратны кіламетр.
Прэм'ер-міністр Гішпаніі заклікаў замежных турыстаў замест традыцыйнай паездкі на мора наведаць Гішпанскую сельскую мясцовасць і тым самым унесці ўклад у выратаванне вёсак краіны ад адтоку насельніцтва, піша сайт euro-pulse.ru.
Ён адзначыў, што 42% гішпанскіх вёсак схільныя да рызыкі дэпапуляцыі, пры тым, што ў сярэднім у Еўрасаюзе гэты паказчык ледзь дасягае 10%. Паводле ацэнак урада Гішпаніі, у многіх вёсках сярэдняя шчыльнасць насельніцтва складае менш за 12 чалавек на квадратны кіламетр.
Урад Гішпаніі для развіцця «выміраючых вёсак» таксама плануе палепшыць доступ да Інтэрнэту ў сельскай мясцовасці, развіваць транспартныя маршруты, а акрамя таго, прапанаваць гранты маладым прадпрымальнікам і малому бізнэсу для працы ў вёсках.
Улады еўрапейскіх краін задумваюцца аб тым, каб зрабіць сваю сельскую мясцовасць больш прывабнай для турыстаў. У пачатку бягучага года ўлады партугальскагй выспы Мадэйра абвясцілі, што ствараюць першую ў Еўропе «лічбавую вёску». Яна будзе спецыялізавацца на прыёме незвычайных турыстаў - так званых лічбавых качэўнікаў, якія працуюць з дрому і пры гэтым падарожнічаюць.