Беларусы пасадзілі дуб у гонар Сцяпана Латыпава
- 1.06.2021, 21:22
Фотафакт.
Партызаны палігона-Калодзішчаў пасадзілі дуб Сцяпана Латыпава
"Мы пасадзілі гэты дуб 11 красавіка, у дзень нараджэння Сцяпана. Дуб прыжыўся і выжыў. Сцёпа, і ты жыві!" – пішуць удзельнікі акцыі.
Партызаны нездарма пастанавілі пасадзіць дрэва для Сцяпана Латыпава. Ён больш за дзесяць гадоў займаўся лячэннем дрэваў ад насякомых-шкоднікаў, хваробаў. Сцяпан – высокакваліфікаваны спецыяліст, чытаў лекцыі ў БДТУ і ў Мінпрыроды.