Чартарныя рэйсы ў Албанію і Чарнагорыю скасаваныя
- 1.06.2021, 21:37
На 2 чэрвеня абвешчаная эвакуацыя беларусаў.
Чартарныя рэйсы з Беларусі ў Албанію і Чарнагорыю скасаваныя да 16 чэрвеня. Пра гэта турагенцтва праінфармаваў тураператар «Аэратрэвэл», кансалідатар рэйсаў у гэтыя краіны, паведамляе Рэспубліканскі звяз турыстычных арганізацый.
На 2 чэрвеня прызначаныя эвакуацыйныя рэйсы ў Менск. Рэйс з Тыраны выпраўляецца ў 16:20, з Тывата – у 18.30.