BE RU EN

Дзе жывуць у Парыжы сябар Пуціна і топ-прапагандыст Крамля: відэа

  • 27.06.2021, 14:09

Чамусьці яны наважылі набыць кватэру не ў Саратаве, Сызрані або Омску.

Народны дэпутат ад «Еўрапейскай салідарнасці» Аляксей Ганчарэнка паказаў элітныя кватэры ў Парыжы сяброў-алігархаў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

Пра гэта гаворыцца ў відэа на Youtube-канале нардэпа.

Кватэра алігарха і «члена клана Пуціна» Генадзя Цімчанкі знаходзіцца ў «залатым трыкутніку» Парыжа, гэта значыць, у некалькіх хвілінах хадзьбы ад Трыумфальнай аркі.

Таксама ў элітным раёне Парыжа знаходзяцца апартаменты дырэктара прапагандысцкіх СМІ «LifeNews», «Известия» і іншых - Арама Габрэлянава. Ягоная кватэра размешчаная ў Булонскім Лесе, адным з найстарэйшых паркаў Еўропы.

«Крамлёўскія прапагандысты, чыноўнікі і сябры Пуціна вельмі любяць распавядаць, як моцна яны любяць Расею. Але, як выяўляецца, любяць яны яе, знаходзячыся на возеры Кома, у Вене ці ў Парыжы. Чамусьці яны наважылі набыць кватэру не ў Саратаве, Сызрані ці Омску. Гэтыя людзі аддаюць перавагу мець нерухомасць у элітных раёнах Парыжа, «на загнілым Захадзе», - піша ў апісанні відэа Аляксей Ганчарэнка.

І Габрэлянаў, і Цімчанка падпадаюць пад украінскія санкцыі.

Апошнія навіны