Гішпанія адолела Харватыю і выйшла ў 1/4 фіналу ў феерычным матчы з васьмю галамі
- 28.06.2021, 21:53
Весялосць пачалася ўжо з першага гола.
Гішпанія здабыла перамогу над Харватыяй у матчы з васьмю забітымі галамі ў рамках 1/8 фіналу чэмпіянату Еўропы ў футболе.
Асноўны час паядынку завяршыўся з лікам 3:3. У гішпанцаў забілі Пабла Сарабія, Сесар Аспілікуэта і Феран Торэс. У харватаў вызначыліся Міслаў Оршыч і Марыё Пашаліч. Акрамя таго, аўтаголам адзначыўся паўабаронца каманды Гішпаніі Пэдры.
У овертайме двойчы вызначыліся гішпанцы. Галы на рахунку Альвара Марата і Мікеля Аярсабаля.