Лукашэнка лётаў да Пуціна выпрошваць крэдыт
- 13.07.2021, 20:21
Кіраўнік Крамля пагадзіўся толькі на крэдытную падтрымку ў сувязі з падатковым манеўрам у РФ.
Масква і Менск дамовіліся аб новай фінансавай падтрымцы для рэжыму Лукашэнкі, - сказаў сёння прэс-сакратар расейскага прэзідэнта Дзмітрый Пяскоў. Крэдыт будзе дадзены ў сувязі з падатковым манеўрам Расеі, паведамляе «Эхо Москвы».
Акрамя таго, дадаў Пяскоў, на перамовах у Пецярбургу Уладзімір Пуцін і Лукашэнка дамовіліся аб захаванні для Менска кошту на расейскі газ у наступным годзе на ўзроўні гэтага года.
Нагадаем, раніцай 13 ліпеня стала вядома, што Таракан паляцеў у Санкт-Пецярбург на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Да моманту вылету яго самалёта аб маючай адбыцца сустрэчы не паведамляў ні адзін з бакоў. Сустрэча Пуціна і Лукашэнкі сам-насам доўжылася больш за пяць гадзін, яна была ўжо чацвёртай сёлета.