BE RU EN

Ва Украіне заявілі, што Беларусь не паведамляла пра закрыццё мяжы

  • 2.07.2021, 21:05

МЗС Украіны назваў заяву ўзурпатара «дэзінфармацыяй».

Ва Украіне заявілі, што Беларусь афіцыйна не паведамляла пра закрыццё мяжы. "Ад такога кроку пацярпеў бы перш за ўсё беларускі народ", - сказаў прадстаўнік МЗС Украіны Алег Нікалаенка.

2 ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што "даручыў памежным войскам цалкам перакрыць мяжу з Украінай".

У МЗС Украіны гэта зняпраўджваюць, падкрэсліваюць, што Кіеў ніколі не ўмешваўся і не збіраецца ўмешвацца ва ўнутраныя справы Беларусі, паведамляе pravda.com.ua.

Ва Украіне мяркуюць, што чарговую заяву аб зброі з украінскай тэрыторыі, аб "замежнай пагрозе" з поўдня - адпавядае "палітыцы дэзінфармацыі, рэпрэсій і запалохвання беларускага насельніцтва".

Апошнія навіны