BE RU EN

Якім будзе надвор'е ў нядзелю

  • 3.07.2021, 21:29

Прагноз сіноптыкаў на 4-5 ліпеня.

4 ліпеня варункі надвор'я далей будуць вызначаць вобласць паніжанага атмасфернага ціску і франтальныя раздзелы, піша сайт pogoda.by. Чакаецца воблачна з прасвятленнямі. Уночы месцамі, удзень на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Вецер паўночна-ўсходні, усходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная уночы +12.. + 19°С, максімальная ўдзень +23.. +28°С.

5 ліпеня рост атмасфернага ціску будзе спрыяць памяншэнню колькасці воблачнасці і ападкаў. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі ў краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Вецер усходні сярэдні, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўночы +13.. +19°С, максімальная ў разгар дня +24.. +29°С.

Апошнія навіны