У цэнтры Берасця пасля залевы вуліцы ператварыліся ў рэкі: фота
- 3.07.2021, 21:53
Амаль як у Менску тыдзень таму.
Роўна тыдзень таму праз залеву апынуліся затопленыя некаторыя раёны беларускай сталіцы - узровень вады, паводле ацэнак экстраных службаў, дасягаў паўметра. Некаторых людзей і аўтатранспарт давялося эвакуяваць выратавальнікам.
А праз тыдзень моцны лівень прайшоў у Берасці. У выніку цэнтральныя вуліцы горада, як і ўжо бывала падчас моцных ападкаў, ператварыліся ў рэкі. Як пераадольвалі водныя перашкоды людзі і аўтамабілі - у фотарэпартажы «БГ».