Беларускія цыгарэты перахапілі на расейска-эстонскай мяжы
- 6.07.2021, 21:18
Рэжым штодня спрабуе перапраўляць кантрабандныя цыгарэты ў краіны ЕЗ.
Супрацоўнікі расейскай мытні затрымалі партыю беларускіх цыгарэт на мытным пасту Івангорад на мяжы з Эстоніяй.
Амаль 5,5 тысяч пачак цыгарэт NZ Gold і «Прэм'ер» знайшлі ў цягніку, які ехаў з Расеі ў Эстонію. Брыкеты былі накручаны чорнай плёнкай і схаваныя ў вагоне з угнаеннямі. Прыкладны кошт канфіскаваных цыгарэт ацанілі ў 200 тысяч расейскіх рублёў (2,7 тысяч даляраў).
Пачаты адміністрацыйны працэс, паведамляе Паўночна-заходняе мытнае ўпраўленне ФМС РФ.