Навукоўцы: Кава здольная паменшыць рызыку заражэння каранавірусам
- 16.08.2021, 20:19
Заяву зрабілі спецыялісты з універсітэта штата Ілінойс у ЗША.
Кава абрасла сёння мноствам легенд. Дагэтуль вядуцца спрэчкі пра яе шкоду і карысць. Аднак нядаўна спецыялісты выявілі яе бясспрэчны плюс. Навукоўцы з універсітэта штата Ілінойс у ЗША паведамілі, што кава здольная паменшыць верагоднасць захварэць на каранавірус, піша healthinfo.ua.
Даследнікі сцвярджаюць, што людзі, якія выпіваюць адну і больш порцый напою на працягу дня, маюць меншую рызыку захварэць Covid-19, чым тыя, хто не п'е кавы. У пажылых людзей, якія аддаюць перавагу каве, верагоднасць з'яўлення пнеўманіі таксама была зніжаная.
У ходзе даследавання высветлілася, што ўжыванне кавы звязана з пэўнымі біямаркерамі, напрыклад, CRP (С-рэактыўным бялком), інтэрлейкіны-6 (ІЛ-6) і іх пазітыўным уздзеяннем на працяканне Covid-19.
Навукоўцы ўважаюць, што эфектыўнасць кавы як імунастымулятары неабходна вывучаць і далей. Яны адзначылі, што атрыманыя звесткі з'яўляюцца пацвярджэннем гіпотэзы пра ўплыў фактараў харчавання на некаторыя аспекты імуннай сістэмы чалавека, а значыць, і на ўспрымальнасць арганізма да каранавіруса.
Таму захаванне некаторых харчовых звычак будзе эфектыўным дадаткам для прадухілення распаўсюджвання Covid-19.