БЧ скасавала 13 цягнікоў
- 16.08.2021, 21:36
Змены тлумачаць «прывядзеннем частаты руху цягнікоў у адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку».
Беларуская чыгунка скасоўвае некаторыя цягнікі рэгіянальных ліній эканомкласа. Змены тлумачаць «прывядзеннем частаты руху цягнікоў у адпаведнасць з фактычным попытам на перавозку».
БЧ удакладняе, што змяняе кірункі маршрутаў, перыядычнасць курсавання, расклад некаторых цягнікоў, а таксама скасоўвае шэраг цягнікоў з абарачэння на наступных участках: Слуцк - Салігорск (з 16 жніўня), Гомель - Добруш (з 19 жніўня), Гомель - Краўцоўка (з 20 жніўня), Калінкавічы - Славечна (з 21 жніўня), Менск - Баранавічы, Гродна - Ліда, Лунінец - Бухлічы, Лунінец - Жыткавічы, Гомель - Васілевічы (з 23 жніўня), Менск - Барысаў, Менск - Маладзечна - Гудагай, Маладзечна - Глыбокае, Менск - Асіповічы (з 30 жніўня).
З 13 жніўня ў Беларусі падвысілі тарыфы на пасажырскія чыгуначныя перавозкі - гарадскія, рэгіянальныя і міжрэгіянальныя лініі.