На МКАД - сур'ёзнае ДТЗ: аўто «змятае» пасля сутыкнення са слупом
- 21.08.2021, 17:53
Аварыя адбылася каля мікрараёна Чыжоўка.
Сур'ёзнае ДТЗ адбылося на 13-м кіламетры знешняга кола МКАД каля мікрараёна Чыжоўка. Аўтамабіль заехаў у слуп і быў пашкоджаны настолькі, што ратавальнікам давялося дэблакаваць чалавека знутры, піша zerkalo.io.
Паводле інфармацыі УДАІ ГУУС Менгарвыканкама, жанчына на Fiat не справілася з кіраваннем і ўехала ў слуп. На гэты момант на месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, прадстаўнікі МНС і медыкі.