У працы сэрвісаў МУС Беларусі ўзніклі перабоі
- 26.08.2021, 18:24
Праблемы з доступам адбыліся ўжо другі раз за тыдзень.
З 26 жніўня назіраюцца перабоі ў працаздольнасці сэрвісаў МУС. Пра гэта паведамляе Адзіны партал дзяржпаслуг.
Пры гэтым прычыны збою не называюцца. У Міністэрстве ўнутраных справаў пакуль не пракаментавалі інцыдэнт.
Адзначым, што гэта ўжо другі раз за тыдзень, калі ўзнікаюць перабоі з сэрвісамі МУС. Раней праблемы былі ў панядзелак, 23 жніўня. На наступны дзень Адзіны партал дзяржпаслуг паведаміў, што праца сэрвісаў адноўленая.
Нагадаем, што ў ліпені сёлета таксама назіраліся праблемы з доступам да інфармацыйных сэрвісаў установы. Тады ў МУС патлумачылі гэта тым, што праводзіліся планавыя прафілактычныя працы на сетцы перадачы звестак. Сярод прычынаў сітуацыі называлася анамальная спёка.