BE RU EN

Аляксандр Лукашэнка атрымаў поўнае міжнароднае фіяска

  • 7.08.2021, 20:02

Яшчэ больш нерукапаціскання і ізаляцыі для ўзурпатара.

- Падводзім вынікі Алімпійскіх гульняў. Для рэжыму яны не суцяшальныя, піша тэлеграм-канал «Нік і Майк».

Яшчэ менш медалёў, чым у Рыа. Было 9 стала 7 - гэта абсалютны антырэкорд на ўсю гісторыю. У 1996 годзе пачыналі з 15 медалёў, зараз іх стала ўдвая менш. Многія віды спорту, на якія былі асаблівыя надзеі, аб'ектыўна змізарнелі.

Затое скандал з Крысцінай Ціманоўскай доўга не сыходзіць з першых старонак сусветнай прэсы.

Замест легітымізацыі праз спартыўныя поспехі атрымалі поўнае і ганебнае міжнароднае фіяска. А яшчэ трэба «жэстачэйшэ» разабрацца, хто ва ўсім вінаваты і каго пакараць паказальна. Карацей, хунта сама руйнуе свой гонар - спартыўную галіну. Рэшткі савецкіх традыцый і зародкі беларускіх знішчаныя на корані.

З Мінспортам ўсё даўно зразумела. Але ў той жа сітуацыі з Крысцінай НАК праявіў сябе ва ўсёй красе: ніякай абароны спартоўцаў, марафонская дыстанцыя на 50 км і перамога над дыскваліфікаванымі Багамамі ў злашчаснай эстафеце - вось, напэўна, і ўвесь вынік працы. Ціск на спартоўцаў мінулай восенню і зразанне стужак Эйсмант з Баскавым прывялі да санкцый, праз якія ў Токіё паляцела скарочаная дэлегацыя. Вынікі на твар.

Яшчэ менш аўтарытэту і павагі ў міжнароднай спартыўнай грамадскасці. Яшчэ больш нерукапаціскання і ізаляцыі. Яшчэ больш салідарнасці для беларускіх спартоўцаў. Яшчэ менш талентаў, якія хочуць працягваць кар'еру ў Беларусі. Канцлагер не спрыяе раскрыццю талентаў.

Для паказухі можна адправіць у адстаўку пару чыноўнікаў самага высокага рангу, але і гэта дрэнны ход. Сістэма трашчыць па швах ад унутранага ціску. Гэты паравоз ледзь-ледзь дапяў да сваёй канчатковай станцыі.

У гэтым выпадку спорт, які па-за палітыкай, з'яўляецца ілюстрацыяй агульнай сітуацыі ў краіне. Чарговым разам гэта ўбачыў увесь свет. Ніколі так не было - і вось ізноў.

Сардэчна запрашаем на сметнік гісторыі.

Апошнія навіны