У Тайландзе пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра
- 7.08.2021, 21:26
Актывісты таксама дамагаюцца перанакіравання часткі бюджэту манархіі і ўзброеных сіл на барацьбу з каранавірусам.
У Тайландзе пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі прэм'ер-міністра Прают Чан-оча і перанакіравання часткі бюджэту манархіі і ўзброеных сіл на барацьбу з каранавірусам, паведамляе Euronews.
Пратэстны рух, які пачаўся летась, у апошнія тыдні актывізаваўся, бо спробы ўладаў кантраляваць рэзкі рост выпадкаў заражэння каранавіирусам не даюць адчувальных вынікаў.