Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» задаволены гульнёй беларуса Шкурына
- 13.09.2021, 20:57
Мірча Лучэску падзяліўся меркаваннем пра беларускага футбаліста.
Галоўны трэнер кіеўскага «Дынама» Мірча Лучэску на прэс-канферэнцыі перад матчам з «Бенфікай» у ЛЧ падзяліўся меркаваннем пра тое, як праходзіць адаптацыя беларускага форварда Іллі Шкурына ў камандзе, паведамляе «Трибуна».
«Ва ўсіх працэс адаптацыі праходзіць па-свойму. Шкурыну таксама патрэбны час, але я задаволены тым, як ён гуляе, як ён працуе, задаволены яго дынамікай», - сказаў Лучэску.
Адзначым, што 14 верасня ў сябе дома кіеўскае «Дынама» згуляе супраць «Бенфікі». Пачатак матчу - 22:00.