BE RU EN

«Плюшавы дэсант» у падтрымку Беларусі раскупілі за 12 гадзін

  • 13.09.2021, 21:29

Было прададзена 10 тысяч мядзведзяў.

Партыю плюшавых мядзведзяў, грошы ад продажу якіх накіруюць на падтрымку беларускіх незалежных СМІ і праваабарончых арганізацый, раскупілі менш чым за 12 гадзін. Купляць цацкі, нагадаем, заклікаў гледачоў амерыканскі комік Джон Олівер.

13 верасня на тэлеканале HBO выйшаў выпуск амерыканскага вячэрняга шоў Last Week Tonight with John Oliver, прысвечаны Беларусі. Вядучы праграмы Джон Олівер распавёў пра гісторыю прыходу да ўлады Аляксандра Лукашэнкі і пра палітычны крызіс у Беларусі, а ў завяршэнне прапанаваў гледачам купляць плюшавых мядзведзяў - каб падтрымаць незалежную прэсу і праваабарончыя арганізацыі ў Беларусі. Кошт адной цацкі складала 20 даляраў, піша zerkalo.io.

- Калі ласка, купляйце гэтых мядзведзяў, прычым не толькі для беларусаў, але і для мяне: мы купілі 10 тысяч гэтых мядзведзяў, і калі мы ад іх не пазбавімся, я ў поўным ******, - сказаў Олівер.

Менш, чым праз 12 гадзін пасля выхаду шоў у эфір усе 10 тысяч цацак былі распрададзеныя. Пры гэтым дастаўлялі тавар толькі па ЗША.

Зараз на сайце вісіць абвестка аб тым, што плюшавых медзведзянятаў у наяўнасці няма, але ўсе ахвочыя могуць пакінуць свае ахвяраванні ў дабрачынны фонд.

Чаму медзведзяняты?

Чарговы выпуск перадачы Last Week Tonight with John Oliver быў прысвечаны сітуацыі ў Беларусі. Анансуючы выпуск, вядучы пажартаваў, што пры падрыхтоўцы яму давялося крыху падвучыць геаграфію. Аповед пра Беларусь пачаўся з апісання пратэстаў і палітычнага крызісу, які пачаўся ў краіне ў 2020 годзе.

Асобны акцэнт у шоў быў зроблены на двух эпізодах з плюшавымі цацкамі: мядзведзямі, скінутымі грамадзянамі Швецыі з самалёта ў адным з раёнаў Менска ў 2012 годзе, і акцыю Паўла Вінаградава ў тым жа годзе з плюшавымі цацкамі, што трымаюць у руках пратэсныя плакаты.

- Гэта самы мілы акт грамадзянскага непадпарадкавання, які я калі-небудзь бачыў, - кажа вядоўца.

Малюнак на майцы медзведзянятаў - гэта адсылка да фатаграфіі Стывена Сігала, які еў моркву падчас наведвання рэзідэнцыі Таракана.

Апошнія навіны