BE RU EN

Кіраўніка Беларускай федэрацыі футбола Базанава пасадзяць?

  • 13.09.2021, 21:48

МУС палічыла афіцыйны шалік зборнай Беларусі па футболе «пратэснай сімволікай».

Заўзець за футбольную зборную ў цяперашняй Беларусі не толькі складана, але і небяспечна. Наглядны прыклад - гісторыя карэспандэнта «Трибуны» Дзмітрыя Руто, якога ў чэрвені затрымалі і арыштавалі на 15 дзён за афіцыйны чырвона-белы шалік «нацыяналкі», пакінуты ў машыне, піша «Трибуна».

Яшчэ адзін паказальны выпадак адбыўся 13 верасня. На ютуб-канале МУС з'явіўся ролік, у якім супрацоўнік ГУБАЗіК са схаваным тварам і змененым голасам дае справаздачу аб затрыманні чарговага «дэструктыўнага беларуса». 47-гадовага кіраўніка вытворча-рэкламнай кампаніі ў Менскім раёне абвінавачваюць у вырабе «атрыбутыкі з незарэгістраванай сімволікай». Голас за кадрам паведамляе, што яго «бізнэс быў паспяховым дзякуючы шматлікім несанкцыянаваным акцыям і заказам» (і чаму ж іх было так шмат пры афіцыйных 80 працэнтах галасоў за Лукашэнку?). Цяпер сілавікі правяраюць затрыманага мужчыну «на прадмет супрацьпраўнай дзейнасці, звязанай з пратэстамі», а з ягонай друкарні канфіскавалі «пратэсную сімволіку і абсталяванне для тыражавання тэматычнай прадукцыі».

На кадрах ператрусу ў асноўным мільгаюць БЧБ і «Пагоня». Аднак «пратэснай сімволікай» у МУС палічылі і некалькі футбольных аксесуараў. Адзін з іх - шалік зборнай Беларусі «Белыя крылы». Гэты брэнд і атрыбутыку АБФФ разам з Macron афіцыйна прэзентавала ў 2016-м. Купіць рэчы з гэтай калекцыі можна на сайце вытворцы і цяпер - у раздзеле мэрч федэрацыі футбола.

А яшчэ на адзін з бел-чырвона-белых сцягоў апынуўся прымацаваны аркуш з лагатыпам «Крумкачоў». Не, не надрукаваны, а менавіта прымацаваны - і каму ў галаву прыйшла ідэя такой дзіўнай атрыбутыкі?

Наўрад ці хтосьці падвядзе вынікі гэтай сітуацыі лепш, чым парадыйная старонка Уладзіміра Базанава.

Апошнія навіны